все как у нас с Россией...
Apr. 28th, 2013 03:38 pm"Беларусы ведаюць месца каранацыі Міндоўга, а літоўцы – дакладную дату"
Калі я чую развагі беларусаў пра ВКЛ, то маю адчуванне нявырашанасці: "яно было так, але ёсць і іншыя версіі". Калі я размаўляю пра ВКЛ з літоўцамі, то ёсць адчуванне, што літоўцы ўсё для сябе даўно вырашылі і іншыя версіі чуць не хочуць. Напрыклад, у справе першай сталіцы ВКЛ. Калі я некаму з літоўцаў кажу нашую версію пра Наваградак – то сутыкаюся з насмешкамі і аспрэчваннем: які Наваградак, вы што, здурнелі? Нават на хрэстаматыйнай карціне Адомаса Варнаса "Каранацыя Міндоўга" не пазначана месца каранацыі! Што асабіста вы думаеце пра Наваградак і пра каранацыю?
Русціс Камунтавічус: Тое, што вы сказалі пра літоўскую "вырашанасць" – з гэтым можна згадзіцца. Але і ў беларусаў ёсць шмат "вырашаных" рэчаў – як меркаванне, што ВКЛ было збольшага беларускай дзяржавай, што ядро было ў Беларусі, што Наваградак быў сталіцай. Проста ў Літве традыцыя нацыянальнага наратыву даўжэйшая, таму можа скласціся ўражанне, што літоўцы больш ведаюць. Але гэта не да канца так. Што тычыць сталіцы ў Наваградку. Я нават вынайшаў каламбур такі. Што беларусы ведаюць месца, а літоўцы ведаюць дату! Пры тым, што ні тое, ні гэта на 100% дакументальна не пацьверджана. Аднак калі вы спытаеце беларускага школьніка, дзе быў каранаваны Міндоўг – ён скажа Наваградак, але дакладную дату не назаве. А кожны літоўскі школьнік не назаве месца, але назаве дату каранацыі – 6 ліпеня.
Але год у вас таксама 1253?
Русціс Камунтавічус: Так-так!.. (смяецца.) Мы ведаем калі, але не ведаем дзе – а беларусы ведаюць дзе, але не ведаюць калі!
Дык нам трэба проста падзяліцца інфармацыяй!..
Русціс Камунтавічус: Так!.. (смяецца.) Бо адным вельмі трэба месца – каб прыцягнуць сабе пачатак ВКЛ. Іншым трэба дата – бо ў нас яна адзначаецца на дзяржаўным узроўні пасля 1991 года. Нават штраф ёсць, калі ў гэты дзень не ўзняць нацыянальны сцяг. Кожная нацыя хоча дакапацца да свайго пачатку. Але гэта складана, бо там няма дасканалых крыніц. Таму і пачынаецца не рэканструкцыя, а "стварэнне" гісторыі.
"Калі мне даводзіцца тлумачыць студэнтам, што літоўцаў у Вільні практычна ніколі не было, то гэта бывае вельмі складана"
ВКЛ і для вас, і для нас – гэта не пытанне сухой гісторыі. А пытанне самаідэнтэфікацыі. Складаецца ўражанне, што і літоўскія, і беларускія гісторыкі ніколі не змогуць быць аб’ектыўныя! Як верыць гісторыкам, калі яны палітычна і ідэалагічна заангажаваныя?Русціс Камунтавічус: Я ўвогуле не ведаю, ці ёсць цяпер, у пачатку ХХІ стагоддзя, гісторыкі, якія аб’ектыўна рэканструююць гісторыю. Выйсце тут толькі адзінае – у разуменні, у крытычным поглядзе. І палякі, і літоўцы, і беларусы ўсё адно будуць мець свой нацыянальны наратыў і пра ВКЛ, і пра Вільню. Але сэнс у тым, каб зразумець крытычна адно аднаго, не стараючыся знішчыць версію апанентаў. Чытаючы ўсё і думаючы над гэтым – будзеш набліжацца да аб’ектыўнага бачання. Часам у мяне складаецца ўражанне, што літоўцы не хочуць чуць беларускую версію існавання ВКЛ – бо баяцца, што беларусы скрадуць іх мінулае. Але хто і як можа забраць у цябе тваё мінулае?! Гэта нонсэнс!
Пан Русціс, вы самі прыгадалі, што беларусы і літоўцы спрачаюцца не толькі пра сваю ролю ў ВКЛ, але змаганне ідзе і за Вільню. Не ў сэнсе "аддайце Вільню", а ў сэнсе – чый гэта ў прынцыпе горад? Чаму літоўцы баяцца прызнаць, што Вільня – гэта вашая цяперашняя жонка, а нашая – былая? Чаму з боку літоўцаў распаўсюджанае агрэсіўнае непрыняцце гэтага: вас тут не было, вы тут проста міма праязджалі!
Русціс Камунтавічус: Гэта цёмны бок літоўскай культуры… Ёсць такое – баяцца літоўцы. Мы не хочам прызнаць, што тут жылі і палякі, і яўрэі, і беларусы. Калі мне даводзіцца тлумачыць студэнтам, што літоўцаў у Вільні практычна ніколі не было, то гэта бывае вельмі складана. Гэтая боязь, што адымуць – яна вельмі моцная, яны глыбінная. Трэба размаўляць з людзьмі, перакладаць больш беларускіх кніг на літоўскую мову – каб пашыраць кругагляд, каб чуць іншыя версіі, каб зразумець адно аднаго. Ніхто ж не будзе Вільні адымаць!
доктар гісторыі (PhD in History) Русціс Камунтавічус: "Літоўцы баяцца, што беларусы скрадуць у іх гісторыю Вялікага Княства"олностью: http://news.tut.by/culture/345976.html
Читать полностью: http://news.tut.by/culture/345976.htmlhttp://news.tut.by/culture/345976.html