“Хай живе самостійна Білорусь!” Як бандэраўцы пераконвалі беларусаў змагацца (фота)
Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў і створаная ёй Украінская паўстанцкая армія змагаліся за незалежнасць Украіны супраць палякаў, немцаў і саветаў. Партызанская вайна ішла ад 1942 да пачатку 1950-х. Ва Украіне многія гісторыкі збіраюць факты пра падзеі тых гадоў.Не так даўно на сайце «Электроннага архіва Украінскага вызвольнага руху», які пастаянна папаўняецца сканамі дакументаў, з’явіліся цікавыя матэрыялы, датычныя Беларусі. Гэта адозвы, якія ўкраінскія падпольшчыкі скіроўвалі да беларусаў.«Беларусь! Стварай свае збройныя сілы і выганяй прэч банды імперыялістычных зграй, якія нішчаць Твой народ! (…) Усталёўвай свой лад і парадак на сваёй зямлі. Уваходзь у паразуменне ды арганізоўвай супольныя дзеянні з аддзеламі УПА…»