25 сакавіка - Дзень Волі
Mar. 25th, 2020 07:58 pm
Мы — ратаі сьвятла,
Крывічы,
Верхачы неўміруючай Пагоні.
Маладзік сакалом на плячы,
Гартны меч у цьвярдое далоні.
Лучыць нашыя мары рака
Бел-чырвона-белага сьцяга.
Дваццаць пятага сакавіка —
Наша сьвята,
Пароль
І прысяга
Рыгор Барадулін, Народны паэт Беларусі
https://www.svaboda.org/a/30508505.html