[identity profile] oksana107.livejournal.com posting in [community profile] urb_a

"Беларусы ведаюць месца каранацыі Міндоўга, а літоўцы – дакладную дату"

Калі я чую развагі беларусаў пра ВКЛ, то маю адчуванне нявырашанасці: "яно было так, але ёсць і іншыя версіі". Калі я размаўляю пра ВКЛ з літоўцамі, то ёсць адчуванне, што літоўцы ўсё для сябе даўно вырашылі і іншыя версіі чуць не хочуць. Напрыклад, у справе першай сталіцы ВКЛ. Калі я некаму з літоўцаў кажу нашую версію пра Наваградак – то сутыкаюся з насмешкамі і аспрэчваннем: які Наваградак, вы што, здурнелі? Нават на хрэстаматыйнай карціне Адомаса Варнаса "Каранацыя Міндоўга" не пазначана месца каранацыі! Што асабіста вы думаеце пра Наваградак і пра каранацыю?

Русціс Камунтавічус:
Тое, што вы сказалі пра літоўскую "вырашанасць" – з гэтым можна згадзіцца. Але і ў беларусаў ёсць шмат "вырашаных" рэчаў – як меркаванне, што ВКЛ было збольшага беларускай дзяржавай, што ядро было ў Беларусі, што Наваградак быў сталіцай. Проста ў Літве традыцыя нацыянальнага наратыву даўжэйшая, таму можа скласціся ўражанне, што літоўцы больш ведаюць. Але гэта не да канца так. Што тычыць сталіцы ў Наваградку. Я нават вынайшаў каламбур такі. Што беларусы ведаюць месца, а літоўцы ведаюць дату! Пры тым, што ні тое, ні гэта на 100% дакументальна не пацьверджана. Аднак калі вы спытаеце беларускага школьніка, дзе быў каранаваны Міндоўг – ён скажа Наваградак, але дакладную дату не назаве. А кожны літоўскі школьнік не назаве месца, але назаве дату каранацыі – 6 ліпеня.

Але год у вас таксама 1253?

Русціс Камунтавічус:
Так-так!.. (смяецца.) Мы ведаем калі, але не ведаем дзе – а беларусы ведаюць дзе, але не ведаюць калі!

Дык нам трэба проста падзяліцца інфармацыяй!..

Русціс Камунтавічус:
Так!.. (смяецца.) Бо адным вельмі трэба месца – каб прыцягнуць сабе пачатак ВКЛ. Іншым трэба дата – бо ў нас яна адзначаецца на дзяржаўным узроўні пасля 1991 года. Нават штраф ёсць, калі ў гэты дзень не ўзняць нацыянальны сцяг. Кожная нацыя хоча дакапацца да свайго пачатку. Але гэта складана, бо там няма дасканалых крыніц. Таму і пачынаецца не рэканструкцыя, а "стварэнне" гісторыі.

"Калі мне даводзіцца тлумачыць студэнтам, што літоўцаў у Вільні практычна ніколі не было, то гэта бывае вельмі складана"

ВКЛ і для вас, і для нас – гэта не пытанне сухой гісторыі. А пытанне самаідэнтэфікацыі. Складаецца ўражанне, што і літоўскія, і беларускія гісторыкі ніколі не змогуць быць аб’ектыўныя! Як верыць гісторыкам, калі яны палітычна і ідэалагічна заангажаваныя?

Русціс Камунтавічус:
Я ўвогуле не ведаю, ці ёсць цяпер, у пачатку ХХІ стагоддзя, гісторыкі, якія аб’ектыўна рэканструююць гісторыю. Выйсце тут толькі адзінае – у разуменні, у крытычным поглядзе. І палякі, і літоўцы, і беларусы ўсё адно будуць мець свой нацыянальны наратыў і пра ВКЛ, і пра Вільню. Але сэнс у тым, каб зразумець крытычна адно аднаго, не стараючыся знішчыць версію апанентаў. Чытаючы ўсё і думаючы над гэтым – будзеш набліжацца да аб’ектыўнага бачання. Часам у мяне складаецца ўражанне, што літоўцы не хочуць чуць беларускую версію існавання ВКЛ – бо баяцца, што беларусы скрадуць іх мінулае. Але хто і як можа забраць у цябе тваё мінулае?! Гэта нонсэнс!

Пан Русціс, вы самі прыгадалі, што беларусы і літоўцы спрачаюцца не толькі пра сваю ролю ў ВКЛ, але змаганне ідзе і за Вільню. Не ў сэнсе "аддайце Вільню", а ў сэнсе – чый гэта ў прынцыпе горад? Чаму літоўцы баяцца прызнаць, што Вільня – гэта вашая цяперашняя жонка, а нашая – былая? Чаму з боку літоўцаў распаўсюджанае агрэсіўнае непрыняцце гэтага: вас тут не было, вы тут проста міма праязджалі!

Русціс Камунтавічус:
Гэта цёмны бок літоўскай культуры… Ёсць такое – баяцца літоўцы. Мы не хочам прызнаць, што тут жылі і палякі, і яўрэі, і беларусы. Калі мне даводзіцца тлумачыць студэнтам, што літоўцаў у Вільні практычна ніколі не было, то гэта бывае вельмі складана. Гэтая боязь, што адымуць – яна вельмі моцная, яны глыбінная. Трэба размаўляць з людзьмі, перакладаць больш беларускіх кніг на літоўскую мову – каб пашыраць кругагляд, каб чуць іншыя версіі, каб зразумець адно аднаго. Ніхто ж не будзе Вільні адымаць!

доктар гісторыі (PhD in History) Русціс Камунтавічус: "Літоўцы баяцца, што беларусы скрадуць у іх гісторыю Вялікага Княства"олностью:  http://news.tut.by/culture/345976.html


Читать полностью:  http://news.tut.by/culture/345976.htmlhttp://news.tut.by/culture/345976.html

Date: 2013-04-28 01:10 pm (UTC)
From: [identity profile] danieldefo.livejournal.com
Баянистка. Про "ляцвинизм" я писал в спильноте, правда безуспешно, не один раз.
http://urb-a.livejournal.com/1030758.html
http://urb-a.livejournal.com/1018221.html

Date: 2013-04-28 01:24 pm (UTC)
From: [identity profile] danieldefo.livejournal.com
У беларусского языка есть своя изюминка, как и у "олбанского". Однако, "руска мова" ВКЛ ближе к русскому языку, нежели к беларуской мове.

збЂгл и там на Псковское панство от псковян есть обраный), же Тройден, брат молодший, Великое князство Литовское опановал Ы, зобрал войско псковское и 16 новгородское, и русь, хотячи войною доходити Литовского князства под молодым братом, и, притягнувши з Пскова до Полоцка, облегл Ь его, и добыл замку и мЂста Полоцка, и поклонилося ему все рицерство и посполство всего князства Полоцкого. A так на Пско†и на Полоцку Довмонт пануючи, войско роспустил, мыслячи не войною Э, але фортелем яким брата Тройдена Ю 17 забит 18 и и столицу отчизную литовскую достати, направил на него шести подданных 19, абы его забили. (http://litopys.org.ua/psrl3235/lytov03.htm)

Date: 2013-04-28 01:25 pm (UTC)
From: [identity profile] danieldefo.livejournal.com
Увы, признаю полное поражение. Мне так и не удалось привлечь к дискуссии белорусов.

Date: 2013-04-28 01:33 pm (UTC)
From: [identity profile] danieldefo.livejournal.com
Потому что он назывался "руской мовой", а вот "старобеларуским" - ни разу не назывался.

Date: 2013-04-28 01:40 pm (UTC)
From: [identity profile] danieldefo.livejournal.com
Миндовг действительно может быть из династии полоцких князей, после Рюриковичей. Однако, он не полочанин, а литовец-аукштайт, может быть прусс (а может быть пруссы и аукштайты - близкие племена).

Date: 2013-04-28 02:08 pm (UTC)
From: [identity profile] bigmishich.livejournal.com
Странная у некоторых белорусов-лицьвинов мания считать себя причастными к чужой истории и одновременно отрицать свою принадлежность к Руси. Это беспамятство.
ВКЛ не было государством белорусского народа. И нечего к нему примазываться при наличии своей не менее богатой истории

Date: 2013-04-28 05:59 pm (UTC)
From: [identity profile] igorsova.livejournal.com
//правда безуспешно,//
Це як?
Писав-писав, але не написав?

Date: 2013-04-29 03:30 am (UTC)
From: [identity profile] danieldefo.livejournal.com
Комментов маловато.

Date: 2013-04-29 06:06 am (UTC)
From: [identity profile] igorsova.livejournal.com
Тобі не вистачає уваги і спілкування в повсякденні?

Date: 2013-04-29 06:12 am (UTC)
From: [identity profile] danieldefo.livejournal.com
Хотелось бы вовлечь в дискуссию беларускую часть спильноты.

Date: 2013-04-29 06:14 am (UTC)
From: [identity profile] igorsova.livejournal.com
Тобі не вистачає уваги і спілкування в повсякденні?

Date: 2013-04-29 06:15 am (UTC)
From: [identity profile] danieldefo.livejournal.com
А тебе?

Date: 2013-04-29 06:49 am (UTC)
From: [identity profile] igorsova.livejournal.com
Це ти відсутність коментарів під своїми дописами бачиш як безуспішність.
Тобі не вистачає уваги і спілкування в повсякденні?

Date: 2013-04-29 07:31 am (UTC)
From: [identity profile] danieldefo.livejournal.com
Отсутствие комментариев под записью говорит о том, что она не вызвала ожидаемого интереса. А я ожидал подключения к дискуссии "лятвинов" нашей спильноты. Что тут тебе непонятного?

Date: 2013-04-29 03:30 pm (UTC)
From: [identity profile] igorsova.livejournal.com
Цікавість допису визначається кількістю коментарів під ним?
Ти вважаєш себе нецікавим, через брак уваги і спілкування в повсякденні?

Date: 2013-04-29 04:06 pm (UTC)
From: [identity profile] danieldefo.livejournal.com
Это ты себя таким вважаешь. Не переноси свои комплексы на других.

Date: 2013-04-30 01:17 am (UTC)
From: [identity profile] igorsova.livejournal.com
Тобто ти погоджуєшся що перегони за кількістю коментарів є проявом комплексів неповноцінності?

Profile

urb_a: (Default)
РуZZкий военный корабль, иди нахуй

May 2023

S M T W T F S
 123456
78910111213
1415 161718 1920
21222324252627
28293031   

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 30th, 2026 05:19 pm
Powered by Dreamwidth Studios