[identity profile] bezhenecsssr.livejournal.com posting in [community profile] urb_a
Оригинал взят у [livejournal.com profile] bezhenecsssr в Пратэст Звяза беларусаў Нямеччыны
                                                 Пратэст
Мы, сябры Звяза беларусаў Нямеччыны, выражаем пратэст за беларусафобскія паводзіны з боку шведскай паліцыі і заяўляем што такія паводзіны з боку уладаў Швецыі ёсць абраза годнасці беларусаў. Дыктатар Беларусі А. Лукашэнка праводзіць палітыку этнацыда і генацыда беларускага народа. Мы не рабы А. Лукашэнкі, мы народ і маем права на свае традыцыі. Нашы традыцыі складаліся тысячагоддзямі нашымі дзядамі і прадзедамі.  
Герб Вялікага Княства Літоўскага, Жамойцкага і Рускага “Пагоня”, згадваецца ў летапісных крыніцах з XIII ст. З ім звязваецца шэраг сімвалічных значэнняў і старажытных міфалагічных уяўленняў. Адно з першых яго апісанняў дае “Хроніка літоўская і жамойцкая”. Выява Пагоні змяшчаецца на пячатцы вялікага князя літоўскага Міндоўга, каранаванага потым на караля Літвы, сталіцай якога быў Наваградак (фальклорны Ноўгарадак), на многіх іншых пячатках. Густынскі летапіс прыпісвае акцыю стварэння герба іншаму князю: “В лето 6786 (1278 г.) … Витен нача княжити над Литвою измысли себе герб и всему княжеству Литовскому печать: рыцер збройны на кони з мечем, еже ныне наречут Погоня”.
Аднак некаторыя гісторыкі лічаць, што такі герб мог існаваць значна раней за час, які пазначаны ў летапісах. Сімвалы такога узроўню не ствараліся раптам і на пустым месцы. Яны грунтаваліся на стражытных традыцыях, істотных уяўленнях, міфалогіі . Існуе некалькі вэрсій паходжаньня герба. Адна зь іх зьвязвае вытокі "Пагоні" са старажытнымі паганскімі культамі Беларусі. Найбольш шанаваным паганскім боствам беларусаў быў Ярыла, які фігураваў у беларускай міталёгіі як юнак на белым кані. Сімвалы, аналагічныя "Пагоні" часта сустракаюцца таксама на вялікай тэрыторыі Еўропы.
Герб “Пагоня” прыналежыў старажытнейшым шляхецкім (рыцарскім) родам: Андрайковіч, Варатынец, Загурскі, Залескі, Залуцкі, Карэцкі, Клаеўскі, Кундзіч, Пачабут-Адляніцкі, Паклонскі, Пацёмкін, Пліскоўскі, Пяркоўскі, Раплінскі, Сандэцкі, Семяновіч, Стэфановіч, Чорба, Шварц.
Герб “Пагоня” быў і на гербах Алелькавічаў, Альшанскіх, Сангушак, Сапегаў, а таксама гарадоў Магілёў, Лепель, Рэчыца, Сураж, Верхнядзьвінск, Беласток. У складзе сваіх гербаў “Пагоню” маюць Гомельская вобласць, Падляшша, Веліж Смаленскай, Невель Пскоўскай губерняў, Віцебская губерня . Таксама версія “Пагоні” ёсць гербам Літвы.
“Пагоню” на сваіх пячатках мелі князь Альгерд, князь Міндоўг, князь Жыгімонт, князь Сямён Альгердавіч, каралева Ганна Ягелонка,
Мы, хочам напомніць шведскаму ураду аб традыцыях шведаў, якія цесна звязаны з “Пагоняй”
Перад вамі адзін са шматлікіх брактэатаў са Швецыі:
Maglemose bracteat.
Тэкст на гэтым "сонечным" брактэаце чытаецца славянскімі рунамі справа налева: "Ра На-Ве-Чы Се" (Ра навечна се). Аблічча бога на каню рухаецца па гадзіннікавай стрэлцы, як і патрэбна Сонцу.
Вялiкая дзяржаўная пячатка Швэдскага каралеўства часоу Жыгiмонда III Васы з выявай Пагонi.
Глыбокае значэнне мае спалучэнне колераў у Пагоні – на чырвоным шчыце белы коннік. Гэтыя два колеры ўзяты з асноўнай колернай трыяды – белы, чорны, чырвоны. Ужо індаарыі мелі колернае вызначэнне сваіх асноўных станаў: святары – брахманы мелі сваім колерам белы, воіны і князі (кшатрыі) – чырвоны, земляробы ды іншы свабодны люд (вайш’і) – сіні, які быў раўназначны чорнаму, менавіта трыяда – белы, чорны, чырвоны – характэрна для беларускай традыцыі. Гэтае спалучэнне адпавядае архаічным вылучэнням сімвалічных як працягу традыцыі індаеўрапейскай – перавага белага колеру ў вопратцы з уключэннем арнаментыкі ў чырвоным і чорным колерах. Колерная сімволіка Пагоні падмацоўваецца і/ці расшыфроўваецца нацыянальным бел – чырвона – белым сцягам, злучаючы дзяржаўныя сімвалы з архаічнай народнай традыцыяй, што робіць іх вельмі глыбокімі і незнішчальнымі.
Сцяг кавалерыі ВКЛ у бітве пад Воршай (1514)
Існуе папулярнае меркаванне наконт таго, што пад бел-чырвона-белымі сцяжкамі ваявалі пэўная частка татарскай конніцы ў бітве пад Грунвальдам (1410). На малюнку, прысвечаннам Бітве пад Грунвальдам у кнізе польскага
гісторыка М. Бельскага "Хронікі ўсяго свету" выдадзенай у XVI ст., двухязыкавая харугва войска ВКЛ мае тры паласы: белую, чырвоную (ці колерам падобным на яго) і белую.
Бел-чырвона-белая аблямоўка выкарыстоўваецца на мантыях праваслаўных архіерэяў некаторых Памесных Цэркваў і сімвалізуе струмяні вучэння, якое выцякае са Старога і Новага запаветаў, і якое павінен прапаведаваць архіерэй.
Бел-чырвоная стужка мееца на вензелі патрыярха Кірыла, жалезным крыжы, эмблеме ваенна-паветраных сілаў ЗША
Бел-чырвона-белую сімволіку маюць Нацыянал-дэмакратычная партыя Нямеччыны, бельгійскі горад Дэндэрмондэ, калумбійская акруга Атлантыка, іспанскі муніцыпалітэт Понга, аргенцінскі футбольны клуб “Рывер Плейт”, сцяг Кабо-Вердэ, сцяг эмірата рас-эль-Хайма, сцяг кампаніі “ЛУКойл”, сцяг ЗША, сцяг Вялікабрытаніі.
Бел-чырвона-белая сімволіка меецца і на гістарычным гербе “Котвіч”. Бел-чырвона-белы сцяг стаў сімвалам беларускіх дэмакратаў з 1918 года.
Выява “Пагоні” і сімволіка бел-чырвона-белага колера мае вялікае распаўсюджанне, выкарыстоўваецца не толькі прыхільнікамі дэмакратыі ў Беларусі, але і далёка за межамі Беларусі і нідзе не пераследуецца.
Дыктатар Лукашэнка баіцца гэтых сімвалаў, бо баіцца згубіць уладу над беларусамі і Беларуссю. А тыя хто выкручвае рукі беларускім дэмакратам, якія трымаюць нашы вечныя сімвалы бога, дапамагаюць крымінальніку (а дыктатар і ёсць крымінальнік, сам не раз прызнаваўся) трымаць беларусаў у рабстве. Сорам і ганьба хаўруснікам дыктатара як унутры краіны, так і за яе межамі.
Беларусы, выкажам дружна сваё негадаванне ўсім хаўруснікам за сваё рабства, за этнацыд і генацыд, за нашы слёзы і пакуты! Не купляйце шведскіх тавараў, не рабіце турыстычных вандровак у Швецыю, не кладзіце свае грошы ў шведскія банкі, пішыце пратэсты шведскаму ураду.


Жыве Беларусь!, Жыве Беларусь!, Жыве Беларусь!
Я. Мурашка
Старшыня Зьвязу Беларусаў Нямеччыны
7.05.13г.

Date: 2013-05-08 09:51 am (UTC)
From: [identity profile] azkij.livejournal.com
я так и не понял в чем вина шведской полиции?

Date: 2013-05-08 01:35 pm (UTC)
From: [identity profile] wangden.livejournal.com
В том, что она не позволяет белорусским болельщикам демонстрировать бело-красно-белые флаги.

Date: 2013-05-08 05:48 pm (UTC)
From: [identity profile] azkij.livejournal.com
это точно геноцид.

Profile

urb_a: (Default)
РуZZкий военный корабль, иди нахуй

May 2023

S M T W T F S
 123456
78910111213
1415 161718 1920
21222324252627
28293031   

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 30th, 2026 06:18 pm
Powered by Dreamwidth Studios