[identity profile] viribusunitis1.livejournal.com posting in [community profile] urb_a
Оригинал взят у [livejournal.com profile] dudkinvitaly в Что любят Президенты?
Меркель любіць бульбяны суп і рулет, а Аланд — віно і шакаладкі.

Еўрарадыё параўнала любімыя стравы прэзідэнтаў і прэм’ераў з розных краінаў Еўропы.


Адстаўны шэф-повар Елісейскага палаца Бернар Васьён апублікаваў кнігу пра кулінарныя густы французскіх прэзідэнтаў. Сапраўды, яму ёсць што распавесці: ён працаваў у Елісейскім палацы з 1974 года і паспеў абслужыць шэсць кіраўнікоў Пятай Рэспублікі.

Напрыклад, цяперашні прэзідэнт Франсуа Аланд з’яўляецца аматарам шакалада і знаўцам віна. Яго палітычны сапернік, папярэдні прэзідэнт Нікаля Сарказі, наадварот, не п’е.

“Хаця лёгкія стравы больш адпавядалі яго здароваму ладу жыцця, у прыватнасці поснае мяса, рыба і гародніна, Сарказі не п’е. Ён гурман з вытанчаным густам”, — цытуе кнігу Бернара Васьёна France 24.

Падчас крызісу Сарказі выкрасліў з меню дарагія сыры і ікру, але мог пачаставаць гэтымі далікатэсамі важных гасцей, як Ангелу Меркель. Пра густы нямецкага канцлера распавядае Der Spiegel: Меркель любіць бульбяны суп і рулет.

Der Spiegel: “Для тых, хто не ведае нямецкую кухню: рулет — гэта кавалак мяса, у які закручаныя марынаваныя агуркі і гародніна. Калісьці Ангела Меркель заявіла, што паміж еўракрызіснымі начнымі тэлефанаваннямі і паездкамі ў іншыя краіны яна ўсё яшчэ знаходзіць час, каб прыгатаваць сняданне для мужа”.

Яшчэ адзін еўрапейскі лідар, прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран любіць гатаваць вострую каўбасную салянку. А амерыканскі прэзідэнт Барак Абама пару месяцаў таму заявіў, што яго любімая ежа — брокалі. Гэта многіх здзівіла, бо раней Абама не хаваў сваёй любві да не самай карыснай ежы — бургераў, піцы і стэйкаў.

Барак Абама: “Я на самой справе люблю гародніну, бо гэта карысная ежа. Шчыра кажучы, я не добры кухар, дый часу на тое, каб гатаваць, у мяне няма”.

Цікава, што былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы ненавідзеў брокалі.

Калісьці пра свае любімыя прадукты распавёў журналістам і Аляксандр Лукашэнка:

“Я аддаю перавагу рыбе ў параўнанні з мясам, чорнаму хлебу — у параўнанні з белым. У меню абавязкова ўваходзяць фрукты, сокі. Вельмі люблю печыва і марозіва. Але са слодычамі складана: прыходзіцца сябе абмяжоўваць. З’еў пірожнае — будзь ласкавы, адпрацуй 3-4 кіламетры на роліках ці лыжах”.

А прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна пераборлівым у ежы назваць нельга. Ён, як і Аляксандр Лукашэнка, аддае перавагу рыбе, а таксама, акрамя гародніны, любіць кашы, тварог, мёд.

Фота: © REUTERS/ Michael Dalder
http://euroradio.fm/merkel-lyubic-bulbyany-sup-i-rulet-aland-vino-i-shakaladki

Date: 2013-10-31 07:54 pm (UTC)
From: [identity profile] vermyapred.livejournal.com
"Пуціна" - шо в натуре на беларуском именно так пишут?
Пуцкин шолэ?

Profile

urb_a: (Default)
РуZZкий военный корабль, иди нахуй

May 2023

S M T W T F S
 123456
78910111213
1415 161718 1920
21222324252627
28293031   

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jan. 30th, 2026 03:48 pm
Powered by Dreamwidth Studios